ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігі з палачак ад марожанага
Орша прымае Рэспубліканскую школу дырэктараў бібліятэк

Усё пра Венгрыю: фонды бібліятэкі папоўніла серыя манаграфій

Усё пра Венгрыю: фонды бібліятэкі папоўніла серыя манаграфій
Іншыя навіны

11 чэрвеня Пасольства Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі серыю манаграфій “Камітаты і гарады Венгрыі”.

На мерапрыемстве Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутора азнаёміў публіку з манаграфіяй і расказаў пра ўплыў чытання на разумовае развіццё чалавека.

За шчодры дар і плённае супрацоўніцтва паслу падзякаваў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і ўручыў у адказ факсімільнае выданне першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар”.

“Камітаты і гарады Венгрыі” – гэта 26 тамоў на венгерскай мове і зводны том на англійскай. У кнігах найбольш усебакова апісана Венгрыя да пачатку Першай сусветнай вайны.

Манаграфія стане каштоўным рэсурсам для даследчыкаў венгерскай мовы, геаграфіі і гісторыі краіны, яе эканамічнай геаграфіі, транспарту і дзяржаўнага кіравання.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам