ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Дзікае паляванне караля Стаха” плануецца перакласці на кітайскую мову
“Купала”: пяць цікавостак пра нацыянальны кінапраект

Усё пра мумi-тролей

Усё пра мумi-тролей
Іншыя навіны

28 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Усё пра мумi-тролей”.

Зачаравальныя казкі Туве Янсан чытаць заўсёды прыемна і займальна. З героямі прыгожай і трохі сумнай гісторыі пра апошняга дракона на свеце з кнігі “Сказки долины муми-троллей” пазнаёміліся юныя ўдзельнікі мерапрыемства.

Добры і пацешны Мумi-троль, разумны і разважлівы Снусмумрык, гарэзлівая і вясёлая Крошка Мю і маленькі дракончык вучаць даражыць сяброўствам і паказваюць сваімі ўчынкамі, як павінны паступаць сапраўдныя і верныя сябры.

Пазнаёміўшыся з кнігамі Туве Янсан, у тым ліку выдадзенымі на беларускай мове, прагледзеўшы мультфільм з серыі “Прыгоды мумі-тролей”, дзеці размалявалі сюжэтныя малюнкі з упадабанымі персанажамі.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам