ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры
Сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”

Усё пра Аман – бібліятэцы перадалі каля 500 новых выданняў

Усё пра Аман – бібліятэцы перадалі каля 500 новых выданняў
Іншыя навіны

19 верасня адбылася цырымонія перадачы кніг ад Міністэрства спадчыны і культуры Султаната Аман у фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

17–21 верасня ў Мінску знаходзіцца афіцыйная дэлегацыя Султаната Аман на чале са старшынёй Нацыянальнага камітэта архіваў і дакументацыі Султаната Аман Хамадам аль-Давайяні. У бібліятэку госці прыехалі з асаблівай місіяй.

Каля 500 экзэмпляраў выданняў на арабскай і англійскай мовах на тэму гісторыі, рэлігіі, палітыкі; турыстычныя фотаальбомы, літаратура па культурнай спадчыне і іншых сферах жыцця Амана – такі дар дэлегацыі з султаната. Літаратура будзе карысная навукоўцам, чые даследаванні звязаныя з Пярэдняй Азіяй, а таксама ўсім, хто хоча даведацца больш аб гэтай дзіўнай краіне.

На мерапрыемстве выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш, старшыня Нацыянальнага камітэта архіваў і дакументацыі Султаната Аман Хамад аль-Давайяні.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі падзякаваў за такі каштоўны ўклад у фонд “алмаза ведаў” і перадаў у дар прадстаўнікам Амана факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Збор кніг, якое складаецца з 20-ці тамоў, было выдадзена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы Банка БелВЭБ у 2017 годзе да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Упершыню прадстаўнікі Амана наведалі галоўнае кнігасховішча Беларусі яшчэ ў 2007 годзе. З таго часу прайшоў шэраг візітаў, экскурсій, а таксама мастацкая выстаўка “Аман кліча”, падчас якой у фонд бібліятэкі таксама былі перададзены кнігі па гісторыі, культуры і традыцыях султаната.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам