ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Навагодняя гірлянда”
Канферэнцыя “Бібліятэка ў эпоху лічбавізацыі ў сучаснасці і будучыні”

Успомніць усё. Памятаць кожнага

Успомніць усё. Памятаць кожнага
Іншыя навіны

9 снежня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося фінальнае мерапрыемства ў рамках праекта “Успомніць усё. Памятаць кожнага”.

Мэта гэтага праекта – увекавечанне памяці ахвяр генацыду і распаўсюджванне дакладнай інфармацыі па пытаннях генацыду беларускага народа. На працягу года ў Беларусі прайшлі сустрэчы з працоўнымі і навучальнымі калектывамі, урокі Памяці, ва ўстановах адукацыі адкрыты экспазіцыі. Праведзены шэраг мемарыяльных мерапрыемстваў, у тым ліку рэспубліканскага ўзроўню, раённыя дыялогавыя пляцоўкі з моладдзю, конкурс відэаролікаў, распрацоўка і рэалізацыя экскурсійных маршрутаў.

У фінальным мерапрыемстве маштабную працу ў Год гістарычнай памяці падсумавалі выступленні начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай, пракурора горада Мінска Алега Лаўрухіна, намесніка пракурора горада Мінска Сяргея Куракіна, доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Марзалюка, параалімпійскага чэмпіёна, грамадскага дзеяча Аляксея Талая, намесніка генеральнага дырэктара агенцтва “Минск-Новости”, галоўнага рэдактара газеты “Минский курьер” Кірыла Казакова. Спікеры падвялі вынікі адыходзячага года і падзяліліся вынікамі сумесных патрыятычна-выхаваўчых мерапрыемстваў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу відэасюжэтаў, якія былі падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі праекта “Успомніць усё. Памятаць кожнага”. Лепшыя, на думку кампетэнтнага журы, ролікі былі прадстаўлены грамадскасці.

Па выніках агляду экспазіцый, адкрытых на базе ўстаноў адукацыі і прысвечаных генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прайшла цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу. Госці Нацыянальнай бібліятэкі маглі азнаёміцца з цікавымі экспанатамі і працамі пераможцаў на тэматычнай выставе, падрыхтаванай спецыяльна да фінальнага мерапрыемства ў рамках праекта “Успомніць усё. Памятаць кожнага”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам