25–28 мая адбудзецца Усерасійская адукацыйная акцыя “Бібліятэчны дыктант”, прымеркаваная да Агульнарасійскага дня бібліятэк.
Акцыя заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да бібліятэк, іх магчымасцей і рэсурсаў, а таксама папулярызаваць бібліятэчную прафесію ў маладзёжным асяроддзі.
Цэнтральнай падзеяй акцыі з’яўляецца тэст, прысвечаны бібліятэчным паняццям і тэрмінам, гісторыі развіцця бібліятэк, прафесіі бібліятэкара, стану бібліятэчнай справы на сучасным этапе.
25 мая з 06.00 па маскоўскім часе тэст будзе даступны для выканання ў рэжыме анлайн на сайце “Бібліятэчнага дыктанта”.
28 мая ў 06.00 па маскоўскім часе тэст будзе закрыты.
Акцыя праводзіцца пры падтрымцы Новасібірскай абласной маладзёжнай бібліятэкі, Новасібірскага абласнога каледжа культуры і мастацтваў, маладзёжнай секцыі РБА, муніцыпальных бібліятэк Новасібірска і Новасібірскай вобласці і Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно.
Арганізатары запрашаюць бібліятэкі далучыцца да правядзення акцыі!
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.