ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праект “Сказки детей Беларуси”
Аўтарскае права ў сучасных умовах: практыка і рэгуляванне

Усебеларуская акцыя “Пытанне прэзідэнту”

Іншыя навіны

22 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася фінальная частка Усебеларускай акцыі “Пытанне прэзідэнту”.


Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Беларускія школьнікі, навучэнцы і студэнты мелі магчымасць задаць свае пытанні прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у перыяд з 14 красавіка па 25 мая.

У акцыі прынялі ўдзел больш за 3 000 маладых грамадзян Беларусі. Па выніках адборачнага галасавання толькі 60 з іх здолелі патрапіць на заключны этап акцыі, дзе кожны з запрошаных змог асабіста задаць сваё пытанне прэзідэнту.

Сустрэча доўжылася 2,5 гадзіны. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адказаў на 20 пытанняў, у тым ліку і асабістага характару. Акрамя таго, прэзідэнт адзначыў неабходнасць у правядзенні падобных мерапрыемстваў і падкрэсліў важную ролю маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў у грамадскім жыцці краіны.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам