23 студзеня 2009 года ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.
Узнагароды былі ўручаны вучоным з Расіі, Украіны і Кітая, якім належыць асаблівая роля ў развіцці супрацоўніцтва з беларускімі навуковымі арганізацыямі.
Сярод узнагароджаных – лаўрэат Нобелеўскай прэміі віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук акадэмік Жарэс Алфёраў, дырэктар Інстытута каталізу Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук акадэмік Валянцін Пармон, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны акадэмік Барыс Патон і прэзідэнт Акадэміі навук правінцыі Шаньдун Лі Хайцзянь.