18 лютага 2009 года ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сяргеевіч Сідорскі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.
Узнагароды Рэспублікі Беларусь за прафесійнае майстэрства і высокія дасягненні былі ўручаны прадстаўнікам прамысловасці, адукацыі, культуры, а таксама органаў дзяржаўнага кіравання.
З рук прэм’ер-міністра медалі за працоўныя заслугі атрымалі больш за 40 чалавек, траім былі ўручаны медалі Францыска Скарыны. Акрамя таго, была аб’яўлена падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь шэрагу спартсменаў – удзельнікаў летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас работнікаў культуры, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, выкладчыкаў і спартсменаў.