ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ініцыятывы OCLC для бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў Беларусі
Вечна жывы джаз

Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Іншыя навіны

20 кастрычніка ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь заслужаным людзям краіны.


За шматгадовую творчую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў ганараваны прадстаўнікі галін прамысловасці, будаўніцтва, спецыялісты ў сферах адукацыі, культуры, аховы здароўя, спорту, дзяржаўнай статыстыкі, падатковай і мытнай сістэм.

Сярод узнагароджаных – група прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, супрацоўнікі дзяржаўнага вытворчага аб'яднання “Белтопгаз”, кіраўнікі вядучых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, работнікі канцэрна “Белбіяфарм”, прадстаўнікі нацыянальных тэлевізійных каналаў, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі, спартсмены, члены нацыянальных каманд, якія баранілі спартыўны гонар краіны на зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы і чэмпіянаце свету 2009 г. у Дортмуце, і іншыя.

Узнагароды ўручыў па даручэнні кіраўніка дзяржавы прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам