2 ліпеня ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь спартсменам, трэнерам, работнікам розных галін народнай гаспадаркі.
Узнагароды атрымалі 50 чалавек – дзяржаўныя дзеячы, навукоўцы, супрацоўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, выкладчыкі, спартсмены, служачыя, рабочыя, працаўнікі сельскай гаспадаркі. Удзельнікам урачыстага мерапрыемства былі ўручаныя ордэн Пашаны, ордэн Айчыны III ступені; медалі "За працоўныя заслугі", "За адзнаку ў воінскай службе", медаль Францыска Скарыны; прысвоены ганаровыя званні заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, заслужанага работніка прамысловасці Рэспублікі Беларусь; выказана падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджанне адбылося ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2010 г. № 61, ад 23 красавіка 2010 г. № 196 і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2010 г. № 129-рп, ад 3 траўня 2010 г. № 143-рп.
Узнагароды ўручыў, па даручэнні кіраўніка дзяржавы, прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.С. Сідорскі.