ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цеплыня чалавечнасці
Кніжная спадчына Францыска Скарыны прэзентавана ў Бразіліі

Урок “Мая малая радзіма” ў музеі кнігі

Урок “Мая малая радзіма” ў музеі кнігі
Іншыя навіны

Сёння для вучняў 4 “Е” класа мінскай школы № 61 урок, прысвечаны Году малой радзімы, прайшоў незвычайна – не ў звыклай абстаноўцы класа, а ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі.

Кожны ўдзельнік музейных заняткаў задумаўся над тым, што такое вялікая і малая радзіма, паспрабаваў выказаць свае меркаванні і пачуцці: “Радзіма – гэта краіна, у якой я нарадзіўся і жыву”; “Малая – таму што гэта маленькая часцінка маёй вялікай краіны”; “Мая – таму што тут мая сям’я, мае сябры, мой дом і мая школа”…

Да скарбаў вялікай Радзімы дзеткі аднеслі беларускую мову. “Родная мова – гэта мова продкаў, якая звязвае чалавека з яго народам, з папярэднімі пакаленнямі” – гэта меркаванне было пацверджана экспанатамі выстаўкі “Буквары народаў свету”. Дзеці ўбачылі 1 400 буквароў на 587 мовах самых розных народаў пяці частак свету. Кожны экспанат з’яўляецца мініяцюрнай энцыклапедыяй, у якой у нагляднай і займальнай форме падаюцца гісторыя, геаграфія, культура пэўнага народа. Асаблівае месца на выстаўцы займаюць беларускія кнігі для навучання грамаце XVI–ХХІ стст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Розныя па мове, графіцы, мастацкім афармленні, яны дэманструюць 400-гадовую гісторыю беларускага буквара і самой краіны.

Адным са скарбаў сваёй малой радзімы ўдзельнікі заняткаў назвалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі, якая з’яўляецца сімвалам сталіцы. Школа № 61 знаходзіцца зусім недалёка ад бібліятэкі і яе выдатна відаць з агляднай пляцоўкі. Заняткі завяршыліся творчым заданнем – кожны ўдзельнік прапанаваў сваё каляровае афармленне галоўнай бібліятэкі краіны.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам