ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Эмерык фон Гутэн-Чапскі
Матрыца: міф або рэчаіснасць?

Урачысты канцэрт

Урачысты канцэрт
Іншыя навіны

23 лютага 2009 года ў Нацыянальнай біблятэцы Беларусі адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


У святочнай абстаноўцы мерапрыемства прагучалі цёплыя словы і віншаванні ў адрас мужчын, а таксама былі ўручаны прызы за ўдзел у фотаконкурсе “Я – такі!” і ў лыжных спаборніцтвах ў рамках правядзення карпаратыўнага спартыўна-аздараўленчага свята ў парку актыўнага адпачынку “Якуцкія горы”.

Моцную палову Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сваімі выступленнямі парадавалі заслужаны аматарскі калектыў студыі сучаснага бальнага танца “Мара” Мінскага трактарнага завода і байцы атрада спецыяльнага прызначэння в/ч 3214 г. Мінска. Творчыя нумары таксама прадставілі супрацоўнікі бібліятэкі Наталля Святлова, Наталля Жывалкоўская, Святлана Ляўковіч, Таццяна Юшчанка, Кацярына Скіралітэ, Ала Брэская і Аляксандр Іўліеў.

 

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам