ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі "Птушачкі"
Кнігі з бібліятэкі Янкі Купалы ў фондзе галоўнай кніжніцы краіны

Урачыстая цырымонія ўскладання кветак Янку Купалу з нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння

Урачыстая цырымонія ўскладання кветак Янку Купалу з нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння
Іншыя навіны

7 ліпеня ў парку Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка народнага паэта Беларусі Янкі Купалы з нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння.

У святочным мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, нашчадкі Янкі Купалы, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза мастакоў, Беларускага фонду культуры і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Да юбілейнай даты Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала літаратурна-мастацкі выставачны праект “Песняры зямлі беларускай”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Творчая спадчына мастакоў слова прадстаўлена прыжыццёвымі выданнямі, ілюстрацыямі да твораў, асабістымі рэчамі і дакументамі паэтаў. Азнаёміцца з экспазіцыяй можна ў музеі кнігі да 31 жніўня і ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 25 снежня.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам