ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У дар бібліятэцы перададзена калекцыя эстампаў
Перадача ў дар факсіміле Полацкага Евангелля

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў
Іншыя навіны

14 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў лепшым прадстаўнікам вучнёўскай моладзі Першамайскага раёна ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”.


Цырымонія традыцыйна прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мэта акцыі – павышэнне значнасці паняцця “грамадзянін” у свядомасці маладых людзей, якія атрымліваюць пашпарт Рэспублікі Беларусь, прыцягненне ўвагі дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый да пытанняў грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.

Ва ўступным слове юных грамадзян павіншавалі намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Жанна Бірыч і намеснік аддзела адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска Аляксей Каштальян. Першы сакратар Першамайскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Алена Лісай уручыла юнакам і дзяўчатам членскія білеты маладзёжнай арганізацыі.

Пасля ўрачыстага ўручэння пашпартоў і членскіх білетаў для маладых людзей была арганізавана азнаямленчая экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала кніжную выстаўку ў кальцавым калідоры 2-га паверха. Выстаўка змяшчае каля 200 дакументаў, аднак галоўнае месца ў экспазіцыі займаюць стэрэатыпныя выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са зменамі і дадаткамі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г., а таксама кнігі, якія раскрываюць яе сутнасць і значнасць у сучасных умовах.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам