ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Першыя міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Запрашаем акунуцца ў дзівосны свет Язэпа Драздовіча

Урачыстая перадача Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі рэдкіх выданняў

Урачыстая перадача Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі рэдкіх выданняў
Іншыя навіны

6 лютага падчас адкрыцця XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбудзецца ўрачыстая перадача рэдкіх выданняў і рукапісаў з прыватнай калекцыі У.А. Ліхадзедава ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства рэалізуецца сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Аляксеевіча Ліхадзедава. Мэта праекта – пошук, вывучэнне, вяртанне ў дзяржаўныя зборы і папулярызацыя дакументальнай спадчыны Беларусі.

Сумесны праект прадугледжвае паступовую перадачу каля 100 тысяч дакументальных помнікаў з унікальнай прыватнай калекцыі У.А. Ліхадзедава у збор Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі са стварэннем “Фонду Уладзіміра Ліхадзедава”. У гэтым фондзе будзе фарміравацца калекцыя рэдкіх выданняў XVI–XX ст. шляхам дарэння, часовага дэпазітарнага захавання, набыцця. Рарытэты з “Фонду Уладзіміра Ліхадзедава” будуць даступны для чытачоў бібліятэкі і паслужаць для арганізацыі выставак, ажыццяўлення навуковых, адукацыйных і выдавецкіх праектаў.

У рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбудзецца першы сімвалічны акт перадачы дакументальных помнікаў з калекцыі У.А. Ліхадзедава Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сярод іх кірылічныя і заходнееўрапейскія старадрукі беларускай тэматыкі, картаграфічныя матэрыялы, “спавядальныя ведамасці” і “шлюбныя вобшукі” праваслаўнай царквы (ХІХ ст.), дакументы аб шляхецкім паходжанні. Таксама будуць перададзены рукапіс беларускіх татар, арыгінальны прывілей Жыгімонта III Вазы (пачатак XVIІ ст.) на старабеларускай мове з калекцыі Тышкевіча, полацкі дакумент (XVI ст.), падшыўка Гродзенскіх губернскіх ведамасцей 1840-х гг. і інш.

Гэтыя кнігі, часопісы, архіўныя матэрыялы будуць дэманстравацца на працягу дзейнасці выстаўкі-кірмашу на стэндзе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у экспазіцыі “У пошуках страчанага”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам