ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Асамблея, арганізаваная фондам “Русский мир”
Мудрасць, гумар і сакавітае слова

Урачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Урачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь
Іншыя навіны

6 лістапада ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь работнікам розных галін народнай гаспадаркі.


Узнагароды ўручыў па даручэнні кіраўніка дзяржавы прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.С. Сідорскі.

Медалямі “За працоўныя заслугі” і Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны прадстаўнікі розных рэгіёнаў краіны і сфер дзейнасці: кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры, органаў дзяржаўнага кіравання і кантролю, працаўнікі нафтахімічнай прамысловасці, работнікі паштовай і электрасувязі, юрысты, выкладчыкі.

У шэрагах тых, чыя праца па заслугах ацэнена на дзяржаўным узроўні, – намеснік міністра па падатках і зборах Л.А. Кандратава, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Р.П. Саўрыцкая, галоўны ўрач установы аховы здароўя “Бабруйскі радзільны дом” А.В. Пшанічная, начальнік тэхнічнага ўпраўлення рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам” Л.М. Сідарэнка. Узнагароды з рук кіраўніка беларускага ўрада атрымалі 67 чалавек.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам