ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Факсіміле Тураўскага Евангелля перададзена ўсім абласцям Беларусі
Урачыстае адкрыццё ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Урачыстае гашэнне паштовага блока, прысвечанага Скарыне

Урачыстае гашэнне паштовага блока, прысвечанага Скарыне
Іншыя навіны

У рамках ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Кніжная культура Беларусі XІ – пачатку XX ст.” адбудзецца ўрачыстае гашэнне паштовага блока, прысвечанага 525-годдзю з дня нараджэння Францыска Скарыны.


Паштовая прадукцыя, прысвечаная беларускаму і ўсходнеславянскаму першадрукару, мае даўнюю традыцыю. Сімвалічна, што прэзентацыя новага паштовага праекта пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якая з’яўляецца адзінай у краіне захавальніцай кніг Францыска Скарыны.

Беларускія паштовыя маркі маюць ярка выяўленую нацыянальную скіраванасць і адлюстроўваюць асноўныя аспекты развіцця нашай дзяржавы. У гэтых мастацкіх мініяцюрах знаходзяць адлюстраванне знакавыя падзеі гісторыі і культуры Беларусі. Безумоўна, паштовая прадукцыя, прысвечаная 525-годдзю з дня нараджэння Францыска Скарыны, стане добрым падарункам беларускім і замежным філатэлістам і паслужыць папулярызацыі кніжнай культуры Беларусі.

Гашэнне першага дня – гэта асаблівая падзея ў свеце філатэліі. Запрашаем на ўрачыстае гашэнне паштовага блока, якое пройдзе ў атрыуме бібліятэкі (2-гі паверх) 16 красавіка ў 11.30.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам