ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Цікава пачытаць”: кніга “Мармеладное лето”
Сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам бібліятэкі

Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе баль “Бібліятэчнае лета”

Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе баль “Бібліятэчнае лета”
Іншыя Навіны

10 жніўня а 12-й гадзіне ўпершыню ў бібліятэцы пройдзе баль “Бібліятэчнае лета”, які збярэ ўсіх, хто любіць музыку, кнігі, танцы і прыгожыя строі.

Танцавальныя калектывы з розных гарадоў Беларусі збяруцца ў гэты дзень разам, каб прадставіць маштабную танцавальную праграму. Мінскі “Dancing time”, гомельскі “Сярэбраны век”, магілёўскі “Серпанцін”, бабруйскі “Паланэз” – на першы баль у бібліятэцы завітае каля 100 падрыхтаваных танцораў. Да праграмы далучацца і іншыя танцавальныя калектывы краіны. На шматлікіх майстар-класах зацікаўленыя госці таксама змогуць засвоіць танцы і на некалькі гадзін пагрузіцца ў атмасферу балю.

Бібліятэчныя залы ў гэты дзень будуць адчынены для ўсіх жадаючых. Зала беларускай літаратуры (пам. 205) прапануе майстэрню рэстаўратара. У зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) можна будзе паслухаць гучанне вінілавых пласцінак праз навушнікі. Зала дакументаў па мастацтве (пам.306) прадставіць экскурсію па кніжна-ілюстрацыйнай выстаўцы “Жывапісец танцоўшчыц”, прысвечанай Эдгару Дэга. Застацца сам-насам з унікальнай і рэдкай кнігай, напоўніцца яе хараством і атмасферай можна будзе ў музеі кнігі.

У галерэі “Лабірынт” (пам. 345) будзе працаваць музычна-літаратурная гасцёўня. Вядома ж свята не абыдзецца і без “Гульнявога бальнага салона”, дзе можна будзе правесці час за традыцыйнымі шашкамі, шахматамі і паўдзельнічаць у дэтэктыўных гульнях “Шэрлак Холмс” і “Знікненне на французскім прыдворным балі XVIII стагоддзя”.


Уваход вольны.
Папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна.
Пажадана прытрымлівацца бальнага дрэс-коду.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 06.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У “алмазе ведаў” прайшлі святочныя мерапрыемствы да Дня бібліятэк

13 Вер 2024

13 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да Дня бібліятэк прайшла навукова-метадычная канферэнцыя “Сучасны стан публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу на званне “Лепшы па прафесіі”!

12 Вер 2024

12 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк, у галоўнай бібліятэцы краіны адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Верны сын Беларусі

13 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Сцяпану Фёдаравічу Шутаву (1902–1963) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года “за ўмелае кіраванне часткамі брыгады пры фарсіраванні Дняпра і ў баях на плацдарме на поўнач ад Кіева” і Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 верасня 1944 года “за ўмелае камандаванне брыгадай у ходзе Яска-Кішынёўскай аперацыі”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Візіт дэлегацыі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі

11 Вер 2024

11 верасня Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі на чале з рэктарам Станіславам Пракоф’евым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам