ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі мініяцюрных выданняў
“Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”

Унутраная свабода: як наладзіць адносіны з уласным жыццём?

Унутраная свабода: як наладзіць адносіны з уласным жыццём?
Іншыя навіны

24 лістапада ў 18.30 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная праграма “Унутраная свабода: як наладзіць адносіны з уласным жыццём?”.


На мерапрыемстве будуць разглядацца пытанні аб рухаючых сілах чалавечага лёсу, перашкодах і спосабах іх пераадолення, аб тым, як зрабіць крок насустрач сабе.

Госць праграмы – практычны псіхолаг, аўтар трэнінгавых праграм Вольга Панова.

Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Праграма адбудзецца ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход правы бакавы, з боку рэстарана “Мегаполіс”.

Мерапрыемства платнае - 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).

Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам