ГалоўнаяНавіны

Падзяка за працу – Нацыянальную бібліятэку ўзнагародзілі дыпломам ЮНЕСКА

7 Вер 2018

6 верасня ў рамках прэзентацыі выдавецкага праекта па факсімільным ўзнаўленні першага ў свеце “Буквара” Нацыянальная бібліятэка Беларусі была ўзнагароджана дыпломам Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Місія выканальна! Калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны прэміяй “За духоўнае адраджэнне”

9 Сту 2018

9 студзеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва і “Беларускі спартыўны Алімп” 2017 года.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”

5 Сту 2018

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 4 студзеня 2018 года калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цырымонія перадачы кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

21 Вер 2018

21 верасня адбылася цырымонія перадачы кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі Камуністычнай партыі Кітая па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратурны музей “Два таленты – два лёсы”

21 Вер 2018

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць з краязнаўчымі рэсурсамі арганізацый-партнёраў. Сёння мы прадстаўляем літаратурны музей “Два таленты – два лёсы” дзяржаўнай установы культуры “Светлагорская раённая сетка бібліятэк” Гомельскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сямёра смелых

21 Вер 2018

“Кніга ўжо даўно не толькі аб’ект продажу, як і прасоўванне літаратуры – нет толькі яе продаж”, – лічыць бібліятэкар Вольга Воўк. На прыкладзе ўласнага досведу яна падзялілася разважаннямі наконт таго, навошта любому гораду абавязкова патрэбны свой кніжны фестываль.

Навіны бібліятэк

“Беларусь і Біблія” – унікальная выстаўка адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

20 Вер 2018

20 верасня ў музеі кнігі адкрылася міжнародная выстаўка “Беларусь і Біблія”, прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

На біблейскай выстаўцы можна будзе надрукаваць сабе экзэмпляр на станку часоў Гутэнберга

20 Вер 2018

20 верасня ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі адкрываецца выстаўка “Беларусь і Біблія”. Арганізатары сцвярджаюць, што ўпершыню ў гісторыі краіны ў межах адной выстаўкі апынуцца рарытэты сусветнай значнасці, узрост якіх дасягае 5 тысяч гадоў. Старажытныя кнігі і артэфакты ў Мінск прывезлі з прыватных калекцый Вялікай Брытаніі, ЗША, Ізраілю і Карэі.

Навіны бібліятэк

Скруткі і кодэксы Кнігі кніг

20 Вер 2018

Словы “Біблія” і “бібліятэка” недарэмна маюць аднолькавы корань. Галоўная кніжная скарбніца краіны на месяц размесціць у сваіх сценах звышкаштоўныя артэфакты з усяго свету, якія апавядаюць пра гісторыю Кнігі кніг – Бібліі. А таксама і пісьменства наогул.

Навіны бібліятэк

Дзяржаўная ўстанова культуры “Мазырская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

17 Вер 2018

17 верасня да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога (РЗЭК) бібліятэк Гомельскай вобласці далучыўся новы партнёр – дзяржаўная ўстанова культуры “Мазырская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тэставы доступ да часопісаў брытанскага выдавецтва The Company of Biologists

17 Вер 2018

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да часопісаў брытанскага выдавецтва The Company of Biologists.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

400-гадовы “Буквара”

16 Вер 2018

Буквар – важная кніга. Бо менавіта праз яе пачынаецца знаёмства чалавека з іншымі кнігамі, якія ў далейшым ён зможа прачытаць. Аднак у ранейшыя часы такія выданні змяшчалі не толькі алфавіт і спосаб складання літар у сказы, а сказаў у словы. Яго выкарыстоўвалі і для выхавання, і для таго каб зразумець, якое месца чалавек займае ў гэтым свеце, як яму трэба кантактаваць з іншымі людзьмі.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музейныя заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”

21 Вер 2018

Музей кнігі запрашае школьнікаў 1–11 класаў на заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”, каб разам пабачыць унікальныя артэфакты і пазнаёміцца з гісторыяй стварэння, распаўсюджвання і захавання самай вядомай і ключавой кнігі ў гісторыі чалавецтва – Бібліі.