ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адбыўся выпуск “Клуба кніжных прафесараў”
Паэту-песенніку Уладзіміру Карызне – 80

Унікальныя рарытэты і біблейскія старажытнасці ўпершыню трапяць у Беларусь

Унікальныя рарытэты і біблейскія старажытнасці ўпершыню трапяць у Беларусь
Іншыя навіны

З 20 верасня па 21 кастрычніка ў Мінску можна будзе пабачыць самыя старажытныя дакументальныя помнікі сусветнага значэння.

Скруткі Мёртвага мора, біблейскія рукапісныя тэксты на папірусе і пергамене, гліняныя таблічкі з клінапісным тэкстам, вельмі каштоўныя сярэдневяковыя еўрапейскія манускрыпты, біблейскія першадрукі розных краін свету, старадрукаваныя Паліглоты (шматмоўныя тэксты Святога Пісання), унікальныя ілюстраваныя асобнікі Бібліі розных культурных традыцый і, натуральна, прыклады сакральнага пісьменства Беларусі – усё гэта будзе прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы “Беларусь і Біблія”, якая пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Біблія да гэтага часу застаецца самай вядомай і ўплывовай кнігай у гісторыі чалавецтва, самай шматтыражнай і самай перакладаемай кнігай усіх часоў.

Адпаведны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і недзяржаўнай арганізацыяй “Група даследавання рукапісаў” (ЗША) быў падпісаны 25 мая. У цырымоніі прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі Раман Матульскі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша, дырэктар арганізацыі “Група даследаванняў рукапісаў” Скот Кэрал, выканаўчы дырэктар праекта Inspired Дэвід Эдзінгтан, арганізатар праекта Павел Дзячэнка, а таксама прадстаўнікі навуковых і грамадскіх арганізацый.

Вельмі сімвалічна, што падпісанне дагавора супала са святкаваннем Дня славянскага пісьменства і культуры, прымеркаванага да дня памяці асветнікаў Кірыла і Мяфодзія. Менавіта яны ўпершыню пераклалі Біблію на славянскую мову і далі славянскім народам магчымасць развіваць пісьмовае слова.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Праект #мысяродвас: розныя людзі адзінага грамадства супраць распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі

14 Ліс 2018

14 лістапада напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у мабільнай галерэі (кальцавы калідор 3-га паверха) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася фотавыстаўка #мысяродвас.

Мастацкія выстаўкі

Віртуальны праект “Беларусь у першай сусветнай”: ажыўшыя старонкі гісторыі Вялікай вайны

14 Ліс 2018

Ці ведаеце вы пра бітву за Парыж пад Нараччу; пра ураджэнца Беларусі У. Май-Маеўскага, які стаў прататыпам генерала Кавалеўскага ў фільме “Ад'ютант яго правасхадзіцельства”; пра французскага жывапісца Ж.-Л. Фарэна; які пайшоў на вайну ў 62 гады і ў сваіх малюнках адлюстраваў увесь трагізм таго, што адбываецца?

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Адысея Саламеі Русецкай” – новы віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі

13 Ліс 2018

Мемуары, мемуарная літаратура... Такія дакументы выклікаюць увагу ў шматлікіх даследчыкаў гісторыі літаратуры. Адной з такіх крыніц стала кніга-дзённік з квяцістай назвай “Рэха, на свет пададзенае, заняткаў падарожжа і жыцця майго авантураў...”, напісаная ўраджэнкай Беларусі – Русецкай, у замужжы Пільштыновай.

Навіны бібліятэк

Сяргей Пясецкі: “Зладзеі, якіх я апісваю, былі культурнай спадчынай усёй Еўропы...”

13 Ліс 2018

У продажы з’явілася кніга Сяргея Пясецкага “Гляну я ў аконца...” Гэта другі раман “Менскай трылогіі” знакамітага польска-беларускага пісьменніка, які пераклала Марыя Пушкіна, а выпусціла выдавецтва “Логвінаў”.

Навіны бібліятэк

Заняткі “Узнікненне і развіццё пісьма”

12 Ліс 2018

Пісьмо з’яўляецца сродкам фіксацыі думак і мовы чалавека. Без пісьма не было б і кнігі. Як жа паведамляў чалавек інфармацыю да ўзнікнення алфавітнага пісьма? У музеі кнігі сабраліся юныя даследчыкі этапаў узнікнення і развіцця пісьма.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі