ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы ўспаміналі дзеяча культуры Мікалая Несцярэўскага
Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Унікальная магчымасць публікацыі навуковых работ у часопісах адкрытага доступу для аўтараў з Беларусі

Унікальная магчымасць публікацыі навуковых работ у часопісах адкрытага доступу для аўтараў з Беларусі
Іншыя навіны

З сакавіка 2021 года адменена ці зніжана аплата за апрацоўку артыкулаў (APC – англ. article processing charges) для аўтараў з Беларусі пры публікацыі артыкулаў у рэжыме адкрытага доступу ў вядучых навуковых часопісах.

Міжнародны кансорцыум бібліятэк EIFL у партнёрстве з Саветам бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні заключыў шэраг пагадненняў з вядучымі міжнароднымі выдавецтвамі, на аснове якіх гарантуецца адмена ці зніжэнне аплаты за апрацоўку артыкулаў (APC – англ. article processing charges) для аўтараў з Беларусі пры публікацыі артыкулаў у рэжыме адкрытага доступу ў аўтарытэтных навуковых часопісах, такіх як Reviews in the Neurosciences, Epidemiology & Infection, Computer Assisted Surgery, Nanocomposites і інш.

Тут прадстаўлены поўны спіс часопісаў (больш за 1 200), для якіх дзейнічаюць умовы гэтых пагадненняў. Два разы на год плануецца абнаўленне гэтага спісу. На старонцы https://eifl.net/apcs – дадатковая інфармацыя для аўтараў аб заключаных пагадненнях, у тым ліку аб тым, як запытаць адмену аплаты ці зніжку для пэўнага выдавецтва.

19 красавіка ў 12.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар, на якім слухачы змогуць азнаёміцца з асноўнымі тэндэнцыямі і перспектывамі развіцця руху адкрытага доступу, атрымаць падрабязную інфармацыю аб магчымасцях публікацыі навуковых артыкулаў у аўтарытэтных міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access).

Запрашаем даследчыкаў прыняць удзел у вэбінары. Для гэтага неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчных тэхналогій.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам