Відэасюжэт пра фотавыстаўку “Я сэрцам бачу” можна паглядзець у штотыднёвай перадачы “Падзеі” канала “Беларусь 24”.
У цэнтры ўвагі відэасюжэта – адкрыццё ў бібліятэцы фотапраекта “Я сэрцам бачу”, самыя яркія фота нашай краіны вядомых фотамастакоў і інтэрв’ю першага намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алены Далгаполавай пра гэты праект і іншыя акцыі, прысвечаныя Беларусі.
Нагадваем, што ў прасторы галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) працягваецца работа фотавыстаўкі “Я сэрцам бачу” і інфармацыйна-дакументальнай экспазіцыі “Тутэйшыя”, якія адкрылі другі этап выставачнага праекта “Малая радзіма – аповесць часоў”.
Запрашаем здзейсніць займальную прагулку па Беларусі!
Выстаўка працуе да 1 ліпеня 2018 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by