ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У жніўні спаўняецца 505 гадоў з дня выдання Францыскам Скарынам першай кнігі
Святкуем стагоддзе разам!

Унесены папраўкі ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры

Іншыя навіны

25 ліпеня Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Закон, якім змяняюцца і дапаўняюцца нормы Кодэкса аб культуры (Закон Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях культуры” ад 21 ліпеня 2022 г. № 201-3).

Частка норм у законе прадугледжвае ўдакладненне асобных аспектаў у галіне бібліятэчнай справы. Змены ўнесены ў 11 з 21 артыкула главы 18 “Бібліятэчная справа”.

У прыватнасці, у паняццях “бібліятэчная справа” і “бібліятэчны работнік” знайшоў адлюстраванне сацыякультурны складнік дзейнасці бібліятэк.

Сваё месца сярод пераліку асноўных прынцыпаў дзейнасці бібліятэк атрымалі пытанні алічбоўкі і забеспячэння захаванасці дакументаў. Функцыя рэспубліканскага каардынацыйнага цэнтра па гэтым кірунку замацавана за Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Пры ажыццяўленні дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў прадугледжваецца магчымасць бязвыплатнай перадачы з бібліятэкі празмерна дублетных і няпрофільных для гэтай бібліятэкі дакументаў “іншаму суб’екту культурнай дзейнасці, установе адукацыі, якая не адносіцца да суб’ектаў культурнай дзейнасці, арганізацыі, якая аказвае сацыяльныя паслугі, або рэлігійнай арганізацыі”.

У артыкул 148, прысвечаны міжбібліятэчнаму абанементу, дададзена паняцце “дастаўка дакументаў”, якое вызначаецца як “прадстаўленне карыстальнікам бібліятэк копій дакументаў у электронным выглядзе з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”. Пры гэтым бібліятэка павінна забяспечыць выкананне заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах.

Акрамя таго, папраўкамі ў Кодэкс пазначаны статус тых карыстальнікаў, якія атрымліваюць паслугі бібліятэк з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт: згодна з дакументам яны лічацца віртуальнымі (аддаленымі) карыстальнікамі бібліятэк.

Закон уступіць у сілу 1 студзеня 2023 года.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Візіт урадавай дэлегацыі Бранскай вобласці РФ

7 Кас 2022

6 кастрычніка Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала ўрадавая дэлегацыя Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам губернатара Бранскай вобласці Галінай Петушковай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шлях даўжынёю 130 гадоў

6 Кас 2022

Да 955-годдзя горада Мінска, у рамках юбілейнай выставы “100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг”, з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлены ўнікальны каляндар XIX ст.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

50 гадоў таму пачала працоўны шлях у Нацыянальнай бібліятэцы высокі прафесіянал бібліятэчнай справы, таленавіты бібліёграф Алена Іванаўна Касінская

6 Кас 2022

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі віншуе Алену Іванаўну з прафесійным юбілеем і жадае здароўя і поспехаў, лёгкай і паспяховай рэалізацыі ўсіх творчых задум, новых здзяйсненняў у бібліятэчнай справе. Хай жыццё будзе напоўнена цёплымі сустрэчамі, радаснымі падзеямі, усмешкамі і ўвагай родных і блізкіх людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Іванаўну Станкевіч!

5 Кас 2022

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Людмілу Іванаўну з юбілейнай датай і ад усёй душы жадае моцнага здароўя на доўгія гады, дабрабыту і бадзёрасці духу, любві і ўвагі родных і блізкіх людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай Арменіі

30 Вер 2022

29–30 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Арменіі адбылася міжнародная канферэнцыя “Захаванне спадчыны для стабільнай будучыні”, прысвечаная 510-годдзю армянскага кнігадрукавання. Канферэнцыя аб’яднала вядучых і маладых спецыялістаў бібліятэчнай сферы з усяго свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Місія – выратаваць кнігу: інтэрв’ю з рэстаўратарам Людмілай Палтаран

29 Вер 2022

Кожная кніга мае сваю гісторыю, запісы на палях, свае пашкоджанні і... свой працэс аднаўлення. Ці цікава вам даведацца, колькі рэстаўруюць кнігі – адзін дзень або адзін год? Як працуе лістадалівачная машына? Якія этапы рэстаўрацыі праходзяць старадаўнія выданні, каб быць прадстаўленымі ў музеях або на паліцах бібліятэк?

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 85-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Карнееўну Жак

1 Кас 2022

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для Валянціны Карнееўны – самыя шчырыя віншаванні з гэтай цудоўнай юбілейнай датай і пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, светлага шчасця, радасці сэрца і ўцехі душы! Хай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цікавымі падзеямі, любоўю і клопатам блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

У бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу “Мір у душы – мір у краіне”

28 Вер 2022

28 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Мір у душы – мір у краіне” ў намінацыі “Верш” у рамках творчага праекта “Шчасце – жыць у мірнай краіне!”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам