7 сакавіка ў дзіцячым пакоі прайшоў майстар-клас па вырабе фрэскі “Умелыя рукі”.
Напярэдадні вясновага свята 8 Сакавіка дзеці з вялікім стараннем падрыхтавалі незвычайныя вырабы для сваіх мам. Выкарыстоўваючы клей і яечную шкарлупіну, яны сфармавалі аснову для будучай фрэскі, а затым распісалі яе з дапамогай папяровых сурвэтак. Прыгожым абрамленнем для вырабу стала арыгінальная рамачка, пакрытая акрылавымі фарбамі.
У перапынках паміж творчасцю хлопчыкі і дзяўчаткі ўзялі ўдзел у вясёлых рухавых гульнях “Паўтары наадварот” і “Канатаходцы”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.