3 ліпеня адну з галоўных славутасцей Мінска – Нацыянальную бібліятэку Беларусі – наведалі ўдзельнікі сумеснага расійска-беларускага праекта “Цягнік Памяці”.
Для гасцей была праведзена экскурсія па “алмазе ведаў”, на якой іх пазнаёмілі са 100-гадовай гісторыяй “скарбніцы ведаў”, архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем будынка, інфармацыйнымі рэсурсамі і віртуальнымі магчымасцямі бібліятэкі. Таксама ўдзельнікі наведалі кніжна-дакументальную выставу “Шлях мужнасці і славы”, фотавыставу “2022 Год гістарычнай памяці” і экспазіцыю Васіля Белякова “Патаемнае святло”, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Напрыканцы сустрэчы экскурсанты падняліся на аглядную пляцоўку і палюбаваліся Мінскам з вышыні птушынага палёту.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.