ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
З невядомай спадчыны Песняра
Рэстаўрацыйная майстэрня

Удзельнікам анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

Удзельнікам анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”
Іншыя навіны

З 1 кастрычніка ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” быў распачаты анлайн-конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі. Арганізатарам выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка”.

Дзякуючы ўдзельнікам з усіх абласцей Беларусі конкурс набыў агульнарэспубліканскі характар і становіцца ўсё больш папулярным. Ад моманту старту арганізатары атрымалі ўжо звыш за 50 творчых прац, выкананых пераважна на высокім мастацкім узроўні.

Адзначым таксама, што свае працы дасылаюць нам людзі рознага ўзросту (наймалодшай удзельніцы 8 гадоў, найстарэйшай – 69). Гэта паказвае цікавасць да творчасці беларускіх пісьменнікаў як маладога пакалення, так і людзей сталага ўзросту. У сувязі з гэтым было вырашана вызначаць пераможцаў асобна ў дзвюх катэгорыях: школьнікі і навучэнцы да 18 гадоў і дарослыя ад 18 гадоў.

Адмыслова для конкурса была створана суполка на фэйсбуку “О, Беларусь, мая шыпшына!”, дзе можна азнаёміцца з конкурснымі працамі, а таксама пакінуць свой голас за любое відэа.

Прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў вершаў У. Дубоўкі можна да 15 лістапада. Падрабязнасці пра яго ўмовы можна знайсці па спасылцы.

Просім звярнуць увагу: у сувязі з тэхнічнымі праблемамі, з якімі сутыкнуліся арганізатары і журы конкурсу падчас праглядаў некаторых дасланых прац, просім не архівіраваць відэа перад загрузкай на файлаабменнік.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам