ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка – лаўрэат конкурсу “Мастацтва кнігі – 2015”
Сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адлюстраванні кніжнага свету бібліятэк

Удзел бібліятэкі ў XXII ММКВК

Удзел бібліятэкі ў XXII ММКВК
Іншыя навіны

11–14 лютага бібліятэка прымала ўдзел у рабоце ХХIІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.


У дні выстаўкі Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентавала тры ўнікальныя праекты. Першы з іх – факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Перавыдадзеная спадчына змяшчае пяць кніг беларускага першадрукара, якія адрадзіліся ў выглядзе факсімільных копій пры фінансавай падтрымцы Белзнешэканомбанка.

Другі – фотаальбом “Кніжная спадчына Беларусі”, дзе ўпершыню ў вялікім аб’ёме прадстаўлены лепшыя ўзоры нацыянальнай кніжнай спадчыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У стварэнні альбома ўдзельнічалі супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з калектывам выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Трэці праект, прэзентацыю якога ўбачылі госці выстаўкі-кірмашу, – факсіміле самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі “Тураўскае Евангелле”, створанага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй XEROX пры падтрымцы апякунскага савета бібліятэкі. Факсімільнае выданне падрыхтавана з захаваннем усіх асаблівасцей арыгінала, дзякуючы выкарыстанню найноўшых тэхналогій. У рамках ММКВК за выпуск гэтага выдання Міністэрства інфармацыі ўзнагародзіла бібліятэку спецыяльным дыпломам і памятным знакам-сімвалам “Малы залаты фаліянт” як пераможцу Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2015” у намінацыі “Духоўнасць”.

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі была ўзнагароджана дыпломам ХХIІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу “За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю”, паказаўшы высокі ўзровень якасці выдавецкай прадукцыі.

На асобным экспазіцыйна-выставачным стэндзе наведвальнікі змаглі азнаёміцца з вялікай колькасцю друкаваных і электронных дакументаў, падрыхтаваных і выдадзеных Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі за апошнія гады.

Чытайце таксама:

Навіны

21 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Уладзіміравіча Сцепанюка, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1961 па 1968 год

21 Ліс 2020

Нарадзіўся Фёдар Уладзіміравіч у 1905 г. у в. Чэрск Брэсцкага раёна Беларускай ССР. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. ён з бацькамі пераехаў у с. Яфімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Там ужо з 11-гадовага ўзросту Фёдар на працягу 5 гадоў працаваў пастухом па найму.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей на віртуальнай пляцоўцы НББ

20 Ліс 2020

16–18 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося 3 вебінары з серыі “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць з ЭІР для сферы адукацыі

19 Ліс 2020

19 лістапада адбыўся чарговы анлайн-семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яго галоўная тэма – электронныя інфармацыйныя рэсурсы для устаноў усіх ступеней адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111