ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Наш свет. Твой крок. Дапамажы блізкаму!
Святкуем Дзень ведаў

Удзел бібліятэкі ў XXI Дні беларускага пісьменства

Удзел бібліятэкі ў XXI Дні беларускага пісьменства
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел у святкаванні XXI Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца 6–7 верасня ў старажытным Заслаўі.


У дні святочных мерапрыемстваў Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе тэматычную кніжную выстаўку, прысвечаную Году гасціннасці, і прэзентуе свае апошнія выдавецкія праекты.

На выстаўцы “Беларусь: гасціннасць без межаў” будуць прадстаўлены каля 120 сучасных навукова-папулярных, даведачных, рэкламна-інфармацыйных выданняў і літаратура канца XVIII – пачатку XX ст. краязнаўчай тэматыкі. Сучасную частку экспазіцыі складуць фотаальбомы, каталогі і буклеты, якія адлюстроўваюць багацце і прыгажосць беларускай зямлі, а таксама шматгранныя магчымасці беларускага турызму. Вандроўкай у гістарычную Беларусь стануць даведнікі і падарожныя нататкі канца XVIII – пачатку XX ст.

У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць нацыянальныя праекты па вяртанні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, якія рэалізаваны ў апошні час і закліканы пазнаёміць шырокую грамадскасць з найбольш каштоўнымі скарбамі кніжнай культуры Беларусі. Выданні былі падрыхтаваны з выкарыстаннем самых новых тэхналогій у суправаджэнні гістарычных і кнігазнаўчых даследаванняў.

Праграма прэзентацый праектаў:

  • прэзентацыя факсімільнага перавыдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны – пяці першых тамоў з поўнага збору прац першадрукара. Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання. Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекта з’яўляюцца банк БелВЭБ, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Калекшн”. Выданне адзначана на ХІ Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД. Прэзентацыя пройдзе 6 верасня а 13.10 на цэнтральнай сцэне;
  • прэзентацыя факсімільнага перавыдання Тураўскага Евангелля (XI стагоддзе) – самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі і аднаго з найдаўнейшых ва Усходняй Еўропе. Выданне з’яўляецца сумесным праектам кампаніі Xerox і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Прэзентацыя пройдзе 6 верасня а 17.20 на цэнтральнай сцэне;
  • прэзентацыя фотаальбома “Кніжная спадчына Беларусі”, які падрыхтаваны бібліятэкай сумесна з выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і ўключае выявы найбольш значных кніжных помнікаў, якія сёння зберагаюцца ў фондах галоўнай бібліятэкі краіны. Унікальныя беларускія рукапісы, каштоўныя старадрукі і рэдкія кнігі мінулых стагоддзяў, цудоўныя картаграфічныя і выяўленчыя выданні, кнігі з вядомых беларускіх кнігазбораў пераконваюць у самабытнасці і развітасці айчыннай культуры, яе багацці і разнастайнасці. Прэзентацыя пройдзе 7 верасня а 13.40 на цэнтральнай сцэне.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам