ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Урачыстае гашэнне паштовага блока, прысвечанага Скарыне
Адкрыццё ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Удзел бібліятэкі ў “ТІБО-2015”

Удзел бібліятэкі ў “ТІБО-2015”
Іншыя навіны

З 22 па 25 красавіка бібліятэка возьме ўдзел у XXII Міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО”.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць свой інтэрнэт-партал, віртуальны сэрвіс "Электронная дастаўка дакументаў", базы даных уласнай генерацыі "Вучоныя Беларусі" і "Нацыянальная база даных аўтарытэтных запісаў", зводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі.

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэка падрыхтавала юбілейны інтэрнэт-праект "Памяць палаючых гадоў", у якім размешчаны электронныя копіі перыядычных выданняў 1941–1945 гг., а таксама алічбаваныя плакаты, фатаграфіі, літаратурныя і музычныя творы ваеннай тэматыкі.

На выстаўцы таксама будзе прадстаўлена новае электроннае выданне "Падпольны і партызанскі друк Беларусі". Дыск змяшчае алічбаваныя копіі выданняў падпольнага і партизанскага друку, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Упершыню наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з абсталяваннем для алічбоўкі пласцінак.

Падчас работы выстаўкі пройдзе прэзентацыя новага электроннага рэсурсу "Мода. Стыль. Прыгажосць", дзе сабраны кнігі, часопісы, выданні па выяўленчым мастацтве, аналітычныя матэрыялы аб модзе XVI–XX стагоддзяў Расіі, Францыі, Германіі, Англіі, Польшчы і іншых краін.

23 красавіка з 14.30 да 18.00 у канферэнц-зале № 1 Футбольнага манежа (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2) у рамках XXII Беларускага кангрэса па тэхналогіях інфармацыйнага супольніцтва адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя "Электронная культура", у якой возьмуць удзел кіраўнікі і супрацоўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыялісты публічных і спецыяльных бібліятэк, музеяў, тэатраў, IT кампаній.

Тэматычная накіраванасць канферэнцыі:

  • перспектывы развіцця дзейнасці устаноў культуры на 2016–2020 гг.;
  • праектныя рашэнні па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў электронным асяроддзі для стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы;
  • прадстаўленне электроннага кантэнта і электронных паслуг установамі культуры ў Сеціве;
  • інавацыйныя тэхналогіі: web-дызайн, 3D-тэхналогіі, воблачныя тэхналогіі – у сферы культуры;
  • выставачная і экскурсійная дзейнасць у віртуальным асяроддзі;
  • прафесійнае забеспячэнне арганізацый культуры і др.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць пытанні сучаснага развіцця бібліятэк, музеяў, устаноў культуры, навукі і адукацыі, а таксама абмяняюцца вопытам у галіне мадэрнізацыі і інфарматызацыі сферы культуры.

Праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленыя на выстаўцы "ТІБО-2015", разлічаны на шырокі круг зацікаўленых асоб.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам