10 кастрычніка ў Оршы ў рамках фестывалю “Беларусь Праваслаўная” прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Куцеінскія чытанні – 2014” на тэму “Куцеінскі манастыр: мінулае, сучаснае, будучае”.
Адным з цэнтральных падзей фестывалю стала адкрыццё на тэрыторыі Куцеінскага Свята-Богаяўленскага мужчынскага манастыра памятнага знака ў гонар “Буквара” Спірыдона Собаля 1631 года выдання, надрукаванага ў Куцеінскай тыпаграфіі.
Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў канферэнцыі “Куцеінскія чытанні” ўзялі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша з дакладам “Буквар як феномен беларускай культуры” і загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева з дакладам “Кнігі Куцеінскага манастыра ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.