ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
УДК на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчых фондаў
Пра прафесію бібліятэкара – у эфіры тэлеканала "Беларусь 1"

У Турцыі адкрылася Прэзідэнцкая бібліятэка

У Турцыі адкрылася Прэзідэнцкая бібліятэка
Іншыя навіны

20 лютага ў Анкары адбылося ўрачыстае адкрыццё Прэзідэнцкай бібліятэкі Турцыі з удзелам Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Выступаючы на ​​цырымоніі, ён адзначыў, што бібліятэка была спраектавана не толькі як будынак з кніжнымі паліцамі, але і як цэнтр мудрасці і культуры, які аб'ядноўвае людзей.

У адкрыцці ўзялі ўдзел шматлікія замежныя госці – Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан Шаўкат Мірзіёеў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса замежных краін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак. У ліку запрошаных быў і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Будаўніцтва найбуйнейшай бібліятэкі Турцыі пачалося ў 2016 г. па ініцыятыве Рэджэпа Эрдагана. Будынак размяшчаецца ўнутры Прэзідэнцкага комплексу і мае плошчу 125 000 м2, што дазваляе штодня прымаць да 5 тысяч наведвальнікаў. Калекцыя бібліятэкі налічвае 4 мільёны друкаваных дакументаў, больш за 120 мільёнаў электронных выданняў, 550 тысяч электронных кніг, рукапісаў і старадрукаваных дакументаў.

У снежні 2019 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы перадала ў фонд Прэзідэнцкай бібліятэкі шматтомнае факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, факсімільнае выданне “Буквар”, а таксама калекцыю беларускіх выданняў у рамках праекта “Беларусь сёння”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам