ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”
Буккросінг з Багдановічам

У сэрцы з Радзімай

У сэрцы з Радзімай
Іншыя навіны

26 чэрвеня а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё кніжна-дакументальнай выстаўкі-прагляду “У сэрцы з Радзімай”.


У Год кнігі Нацыянальная бібліятэка Беларусі разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры падрыхтавала кніжна-дакументальную выстаўку-прагляд “У сэрцы з Радзімай”, на якой можна пабачыць каля 70-ці кніг па гісторыі стварэння беларускіх дыяспар, творы пісьменнікаў і паэтаў беларускага замежжа. Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць рэдкія матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Гасцей мерапрыемства чакаюць цікавыя сустрэчы са знаўцамі беларускага замежжа і аматарамі беларускага слова.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-29-80.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам