ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пейзаж чалавечай душы
Рэспубліканская школа дырэктараў завяршыла працу

“У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”: экскурсія-квест

“У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”: экскурсія-квест
Іншыя навіны

З чэрвеня 2019 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на экскурсію-квест “У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”.

Першымі ўдзельнікамі экскурсіі-квеста сталі падлеткі з лагера “Вясёлка” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “АРТ” Першамайскага раёна г. Мінска.

Падчас квеста хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай карты і падказак, размешчаных у будынку бібліятэкі, з вялікай цікавасцю разгадалі рэбусы і займальныя галаваломкі, пазнаёміліся з “алмазам ведаў” і даведаліся цікавыя факты з жыцця Францыска Скарыны.

У канцы мерапрыемства ўдзельнікаў чакаў сюрпрыз – сертыфікат аб праходжанні квэста і пад’ём на аглядную пляцоўку. Кожны з экскурсантаў праявіў сябе актыўным удзельнікам экскурсіі-квэста, паказаў сваю кемлівасць і знаходлівасць, а таксама ўменне і жаданне працаваць у камандзе.

Экскурсіі ў незвычайным фармаце адрасаваныя ў першую чаргу дзецям, якія адпачываюць у летніх школьных лагерах, а таксама ўсім, хто хоча больш даведацца аб спадчыне Францыска Скарыны.

Калі вы таксама хочаце прыняць удзел у экскурсіі-квэсце, тэлефануйце па тэлефонах: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

“Новая” Эліза Ажэшка ў цыкле лекцый Святланы Воцінавай

15 Ліп 2019

Журналістка, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава праводзіць цыкл лекцый, прысвечаны польскамоўнай прадстаўніцы беларускай літаратуры Элізе Ажэшка. У інтэрв'ю для Нацыянальнай бібліятэкі яна распавяла, чаму толькі зараз мы адкрываем для сябе “сапраўдны” вобраз пісьменніцы.

Аўтарскі погляд

Купалаў фэст аб’яднаў літаратурныя і касцёльныя традыцыі

16 Ліп 2019

14 ліпеня ў Радашковічах урачыста адбыўся Купалаў фэст – 2019. Ён праходзіў пад дэвізам “Беларусь – маё сэрца, залатая краіна” .  Арганізатарамі выступілі мінскі Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы, які прадстаўляла спадарыня Марыя Барткова, і мясцовая каталіцкая парафія.

Навіны бібліятэк

Дата Дубоўкі

17 Ліп 2019

Часам, калі гаворка заходзіла пра дату і месца нараджэння слыннага беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі, адчуваўся пэўны сумніў адносна іх дакладнасці. Ці то дата не зусім тая, ці то месца нараджэння. У разнастайных біяграфічных даведніках пазначана наступнае: Уладзімір Дубоўка нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі. Каб развеяць сумненні і высветліць праўду, вырашылі праверыць гэтыя звесткі ў Нацыянальным гістарычным архіве, дзе, на шчасце, захаваліся метрычныя кнігі па Манькавіцкай царкве, да якой адносіліся памянёныя Агароднікі. Сумненні, як аказалася, былі недарэмныя.

Навіны бібліятэк

Атэстат Максіма Багдановіча

11 Ліп 2019

Зусім нядаўна супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча атрымалі электронныя копіі дакументаў з Цэнтральнага дзяржаўнага архіва горада Масквы. Вельмі цікавай падалася справа «Отчеты, копии протоколов испытательных комиссий, списки учеников, допущенных к испытанию зрелости Шуйской и Ярославской мужских гимназий в 1911 году» (ЦДАМ, фонд 459, вопіс 3, адзінка захавання 6223). Дакументы справы падрабязна асвятляюць апошнія дні вучобы ў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі.

Навіны бібліятэк

Манюшка, Монюшко, Moniuszko… цяпер на трох мовах!

11 Ліп 2019

Віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка, стаў даступны на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Раман Матульскі: “Літаратура заўсёды розная. Тут галоўны суддзя, фільтр і крытэрый – гэта час”

12 Ліп 2019

Як бібліятэкі выбіраюць свой шлях развіцця і чаму літаратуры павінна быць многа, чытайце ў працягу гутаркі з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раманам Сцяпанавічам Матульскім.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111