ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Духоўнае несмяротна
Вяртанне кніжных помнікаў

У Полацку экспанавалася рэдкае выданне Скарыны

У Полацку экспанавалася рэдкае выданне Скарыны
Іншыя навіны

25 мая Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 1150-годдзю горада Полацка.


Адметнай падзеяй святкаванняў было тое, што на радзіме першадрукара, у полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання, экспанавалася кніга Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. “Кніга Іова” (Прага, 1517) была дастаўлена з Мінска ў Полацк на адзін дзень.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца адзінай у краіне захавальніцай каштоўнага скарбу беларускай культуры – кніг беларускага першадрукара Ф. Скарыны, выдадзеных у Празе ў 1517–1518 гг.

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам