ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол, прысвечаны помнікам кніжнай культуры Аршаншчыны
Першыя. Нацыянальныя. Універсальныя. Шматтомныя

У памяці – навечна

У памяці – навечна
Іншыя навіны

Пашырыць уяўленне аб культурнай прасторы Гродна, азнаёміцца з яго скульптурнымі кампазіцыямі дапаможа электронны рэсурс “Манументальная памяць г. Гродна”.

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі знаёміць з базай даных Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка “Манументальная памяць г. Гродна”.

Сталіца Гродзенскай вобласці – горад з багатай гісторыка-культурнай спадчынай. Многія людзі спрыялі яго эканамічнаму, навуковаму і культурнаму развіццю, абаранялі Радзіму ў гады ваенных ліхалеццяў. У гонар іх у Гродне ўстаноўлены бюсты, скульптуры, манументы, барэльефы, памятныя дошкі – розныя віды помнікаў, якія сімвалізуюць беззапаветнае служэнне грамадзян сваёй Радзіме і ўвекавечваюць нашу памяць пра іх.

База даных “Манументальная памяць г. Гродна” змяшчае звесткі аб важнейшых скульптурных аб’ектах горада. Гісторыкі, краязнаўцы, а таксама ўсе, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам, атрымаюць кароткую інфармацыю пра аўтара, час стварэння, месца размяшчэння, а таксама пра увекавечаную ў скульптурным аб’екце асобу, якая ўславіла сваёй дзейнасцю Гродна і Гарадзеншчыну.

Доступ да інфармацыі магчымы са старонак вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” і віртуальнай чытальнай залы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам