ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 130-годдзя з дня нараджэння Уладзіславы Луцэвіч
У сусветнай анталогіі жаночай паэзіі прадстаўлены беларускі

У Новы год разам з Нацыянальнай бібліятэкай

У Новы год разам з Нацыянальнай бібліятэкай
Іншыя навіны

Напярэдадні Калядаў і Новага года супрацоўнікі аддзела экскурсійна-метадычнай работы ствараюць для экскурсантаў бібліятэкі святочны настрой.

Вялікім сюрпрызам для маленькіх наведвальнікаў стала экскурсія, якую для іх правяла… Снягурка. Дзеці загадалі жаданні ля чарадзейнага фантана, убачылі “чыгунку” для кніг, пазнаёміліся з друкаванымі выданнямі самых неверагодных форм і памераў, прагуляліся па шкляным мастку.

З агляднай пляцоўкі бібліятэкі яны змаглі палюбавацца святочным горадам, а таксама зрабіць памятныя фатаграфіі на навагодняй фотазоне ў галерэі “Панарама” на 22-м паверсе.

Запрашаем усіх жадаючых на экскурсію за новымі ўражаннямі і святочным настроем.

Запісацца можна па тэлефонах: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам