22 лістапада ў бібліятэцы ў рамках перасоўнай кніжнай выстаўкі Пасольства ЗША “Даведайся пра мастацтва Амерыкі” адбылася лекцыя-прэзентацыя Уладзіміра Парфянка “Вівіян Майер і амерыканская стрыт-фатаграфія”.
Лекцыя зацікавіла як прафесіяналаў, так і аматараў фатаграфіі, студэнтаў творчых ВНУ, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў і чытачоў бібліятэкі.
У. Парфянок пастараўся раскрыць загадку Вівіян Майер, асвятліў факты яе малавядомай біяграфіі, а таксама прааналізаваў яе працы скрозь прызму творчасці вядомых майстроў вулічнай фатаграфіі: Роберта Франка, Гары Вінагранда, Уільяма Кляйна і інш.
Cлухачы змаглі таксама азнаёміцца з тэматычнай выстаўкай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.