ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Арт-крок – 2008
Візіт міністра культуры Рэспублікі Татарстан

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло сумеснае пасяджэнне

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло сумеснае пасяджэнне
Іншыя навіны

28 студзеня 2009 года ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.


На пасяджэнні разглядаліся сцэнарныя ўмовы развіцця эканомік Расіі і Беларусі ў 2009 годзе і на перыяд да 2011 года, праект сумеснага плана дзеянняў урада Рэспублікі Беларусь і ўрада Расійскай Федэрацыі па мінімізацыі вынікаў фінансавага крызісу, паляпшэнні параметраў плацёжнага балансу, удасканаленні ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўзаемнага гандлю.

У ходзе пасяджэння паміж міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь М.П. Зайчанкам і міністрам эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Э.С. Набіулінай быў падпісаны пратакол сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.

У рамках мерапрыемства для гасцей і ўдзельнікаў сустрэчы была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам