ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча
Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае супрацоўніцтва з Рэспублікай Башкартастан

У музеі кнігі распачаліся калядныя сустрэчы

У музеі кнігі распачаліся калядныя сустрэчы
Іншыя навіны

4 снежня ў музеі кнігі адбыліся першыя музейныя чытанні з цыкла калядных сустрэч “Рыхтуемся разам да Калядаў”.

Падчас заняткаў юныя чытачы акунуліся ў атмасферу прыгатавання Пэтсана і коціка Фіндуса да святкавання Калядаў. Чытанне ўрыўкаў дазволіла дзецям не толькі пазнаёміцца са зместам вядомай кнігі, але і далучыцца да падзей, якія адбываюцца з галоўнымі героямі.

Удзельнікі сустрэчы чыталі ўслых, спрабавалі інтанацыяй перадаць настрой кожнага героя і нават словы ката Фіндуса імкнуліся прамовіць так, як гэта мог зрабіць сапраўдны кот. Усе разам выконвалі творчыя заданні: складалі рэцэпт імбірнага печыва, рыхтавалі шаблоны для каляднага пачастунку, малявалі ялінку для Пэтсана і Фіндуса, а таксама спрабавалі сябе ў якасці дызайнера.

Сустрэча дзяцей з кнігай Свэна Нурдквіста “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды” распачала цыкл калядных сустрэч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Наступныя музейныя чытанні адбудуцца 11 снежня 2021 г.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам