ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Уладзімір Хін. Люстэрка душы графіка
Творчыя заняткі “Матрошка”

У музеі кнігі гучалі любімыя дзіцячыя творы

У музеі кнігі гучалі любімыя дзіцячыя творы
Іншыя навіны

27 мая ў музеі кнігі адбылася творчая сустрэча юных сяброў кнігі “Героі кніжнай краіны”.

Знаёмства з класікай дзіцячай літаратуры прайшло ў гульнявой форме на аднайменнай выставе.

На творчай сустрэчы ўзгадалі казкі “Брыдкае качанё” Х.К. Андэрсана і “Воўк і сямёра казлянят” братоў Грым. Падчас мерапрыемства юныя ўдзельнікі паспрабавалі сябе ў якасці акцёраў лялечнага спектакля па матывах казкі братоў Грым. Затым дзеці з задавальненнем чыталі цікавую гісторыю Таццяны Дамаронак “Вушатыя савяняты” і малявалі маленькіх птушачак.

Запрашаем далучацца да музейных чытанняў!

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае сферы супрацоўніцтва

2 Кас 2023

2 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Дагестан імя Расула Гамзатава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адкрыты тэставы доступ да рэсурсаў на платформе CNKI

2 Кас 2023

З 2 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыты тэставы доступ да электронных навуковых рэсурсаў на платформе China National Knowledge Infrastructure (CNKI), дзе прадстаўлена шырокая калекцыя навуковых часопісаў, электронных кніг, статыстычных штогоднікаў і іншых матэрыялаў на англійскай і кітайскай мовах.

Бібліятэка анлайн

Пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны абмеркавалі ў рамках II культурна-адукацыйнага форуму “Культура сталіцы – 2023”

2 Кас 2023

Форум праходзіць з 25 верасня па 8 кастрычніка ў Мінску і прымеркаваны да святкавання Дня работнікаў культуры, які адзначаецца ў Беларусі ў другую нядзелю кастрычніка.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам