ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінары віртуальнай чытальнай залы і папулярызацыя лепшых сучасных ЭІР
Запрашаем на выставу “Шрыфт: litera in primo” (+ відэа)

У Мінску прайшлі XIX Рэспубліканскія Свята-Еўфрасінеўскія педагагічныя чытанні

У Мінску прайшлі XIX Рэспубліканскія Свята-Еўфрасінеўскія педагагічныя чытанні
Іншыя навіны

10 лістапада ў Мінску прайшлі XIX Рэспубліканскія Свята-Еўфрасінеўскія педагагічныя чытанні “Узаемадзеянне ўстаноў адукацыі і Царквы ў духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення”.

Арганізатарамі чытанняў выступілі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Беларуская праваслаўная царква, Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі; Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” і Полацкая епархія.

Сёлета чытанні праходзілі на некалькіх тэматычных анлайн-пляцоўках. Пасяджэнне секцыі “Выкарыстанне духоўнай спадчыны беларускага народа ў асветніцкай дзейнасці бібліятэк” адбылося ў зале пасяджэнняў Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ (далей – САРАіК).

Работай секцыі кіравалі: Рынкевіч Вольга Аляксандраўна, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і іерэй Аляксандр Козел, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Полацкай епархіі.

Падчас пасяджэння секцыі былі заслуханы даклады бібліятэкараў устаноў адукацыі, педагогаў, святароў. Даклады былі прысвечаны сучасным падыходам бібліятэк у сістэме выхаваўчай работы па развіцці духоўна-маральных якасцей навучэнцаў, а таксама сумеснай асветніцкай дзейнасці публічных бібліятэк і ўстаноў адукацыі, школьных бібліятэк і музеяў, бібліятэк і Беларускай праваслаўнай царквы. З інфармацыяй аб інтэрнэт-рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выступіла вядучы бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Сабалеўская Вольга Анатольеўна.

Варта адзначыць высокі ўзровень выступленняў удзельнікаў секцыі і добрае тэхнічнае забеспячэнне інтэрнэт-зносін. У заключэнне работы секцыі былі сфармуляваны прапановы ў выніковы дакумент чытанняў.

Аб ходзе работы секцыі і яе выніках на завяршальным этапе Пленарнага пасяджэння паведаміла Вольга Рынкевіч.

У зале пасяджэнняў прысутнічалі члены Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці пры САРАіК і супрацоўнікі метадычнага кабінета САРАіК.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Віртуальная чытальная зала НББ – публічным бібліятэкам Брэсцкай вобласці

15 Чэр 2021

Супрацоўнікі НББ працягваюць серыю анлайн-мерапрыемстваў для публічных бібліятэк розных рэгіёнаў нашай краіны. 15 чэрвеня адбыўся семінар, падрыхтаваны для нашых калег з Брэсцкай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя альманаха “Казахстан – Беларусь” і сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін

14 Чэр 2021

14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя першага ў гісторыі казахстанска-беларускага супрацоўніцтва літаратурна-мастацкага альманаха “Казахстан – Беларусь” і адбылася сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Алічбаваны альбом “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана”

14 Чэр 2021

У межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”, рэалізуюцца самыя розныя ініцыятывы: праводзяцца мерапрыемствы, далучаюцца зацікаўленыя даследчыкі і партнёры, наладжваюцца сувязі з нашчадкамі маладнякоўцаў. Несумненнай каштоўнасцю праекта з’яўляюцца алічбаваныя дакументы, сярод якіх не толькі артыкулы, але і кнігі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Як трусік Пітэр і Джамайма Крак стварылі першы кніжны мерч

11 Чэр 2021

Пра любое новае захапленне часта хочацца крычаць на ўвесь свет. Зачапіла кніга? Куплю закладкі з цытатамі! Спадабалася музычная група? Хутчэй, трэба купіць футболку з яе лагатыпам! Уразіў новы фільм? Ну, вы зразумелі ход думкі. Чым бы мы ні захапляліся, напэўна ў свеце ўжо ёсць падыходзячы мерч – вопратка, аксесуары і іншыя рэчы з сімволікай. Лічыцца, што эпоха мерчу пачалася з дыснееўскай Беласнежкі і выпуску лялек з галоўнай гераіняй, гномамі і добрымі звярамі-сябрамі. Але мала хто ведае, што першы сапраўдны мерчандайз быў... кніжным. Хвіліначку ўвагі, спадары і спадарыні: сёння мы паглядзім, як трусік Пітэр і Беатрыс Потэр сталі піянерамі ў гэтай няпростай справе і што з гэтага выйшла.

Аўтарскі погляд

Бібліятэкарам
111