ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Народжаны Палессем, адданы Беларусі: выстаўка памяці мастака Гаўрыіла Вашчанкі
Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця грамадства

У кнігі няма канікулаў

У кнігі няма канікулаў
Іншыя навіны

20 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “У кнігі няма канікулаў”.

Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з галоўнымі героямі дзіцячых кніг Майкла Бонда і Юі Вісландэр, а таксама пісьменніка і мастака Свена Нурдквіста. Яго аўтарскія ілюстрацыі да серыі кніг “Мама Му ў басейне”, “Блінны торт”, “Паляванне на ліс” і інш. асабліва спадабаліся дзецям.

Яркія персанажы цікавых гісторый сваёй дабрынёй, любоўю і гумарам заваявалі сэрцы хлопчыкаў і дзяўчынак.

Дзеці таксама разгадалі няпростыя галаваломкі і прынялі ўдзел у калектыўным маляванні.

Юныя ўдзельнікі мерапрыемства дружна і весела правялі час. Ніхто з дзяцей не застаўся абыякавым да прачытаных казак, якія пакінулі добры след у іх сэрцах.


Навіны

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

14 Ліс 2019

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

Навіны бібліятэк

Валерый Славук прапануе чытаць Макса Фрая

14 Ліс 2019

У лістападзе прыхільнікаў графікі і ў прыватнасці творчасці Валерыя Славука парадавала з’яўленне новай серыі кніг – “Палац мастацтва” (і гэта невыпадкова, бо ўсе мастакі, творчасць якіх будзе адлюстравана на яе старонках, неаднаразова выстаўляліся ў галоўным храме мастацтва Беларусі).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі бібліятэкі Каралеўства Нідэрланды

14 Ліс 2019

Дзякуючы праекту Еўрапейскага Саюза MOST з 3 па 9 лістапада 2019 г. супрацоўнікі бібліятэкі (Пугачова Святлана, Зелянеўская Наталля, Кавалеўская Нэлі) і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Гецэвіч Юрый, Гецэвіч Святлана) наведалі вядучыя бібліятэкі Каралеўства Нідэрланды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Відэаўрок па асновах пошуку ў вэб-каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

12 Ліс 2019

Анлайн-каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самы наведвальны і запатрабаваны інфармацыйны рэсурс бібліятэкі. Гэта платформа для пошуку дакументаў з фондаў бібліятэкі, ліцэнзійных баз даных і інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111