ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
20 лістапада – 70 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц
17 лістапада – 190 гадоў з дня нараджэння дзяржаўнага дзеяча, калекцыянера, нумізмата Эмерыка Карлавіча Чапскага

У “Клубе кніжных прафесараў” вывучалі гісторыю пісьма

У “Клубе кніжных прафесараў” вывучалі гісторыю пісьма
Іншыя навіны

17 і 18 лістапада ў “Клубе кніжных прафесараў” адбыліся заняткі “Узнікненне і развіццё пісьма”. Дзеці разам з бацькамі прыйшлі у музей кнігі, каб дазнацца, як чалавек фіксаваў і перадаваў свае думкі тысячы гадоў таму.

На працягу тысячагоддзяў чалавек апрабоўваў розныя спосабы фіксацыі і перадачы сваіх думак. Першабытныя людзі свой жыццёвы і духоўны вопыт захоўвалі ў памяці, перадаючы вусна альбо праз асабісты прыклад. Але паступова для камунікацыі і захавання ведаў гэтага стала недастаткова.

Для перадачы звестак у старажытнасці шырока выкарыстоўвалася прадметнае пісьмо – розныя прадметы сімвалізавалі пэўныя паняцці альбо думкі. Напрыклад, калі адно племя абвяшчала другому вайну, то дасылала стралу альбо меч. Дарэчы, сёння мы таксама выкарыстоўваем прадметнае пісьмо, калі дорым кветкі і такім чынам дасылаем іншаму чалавеку паведамленне пра свае пачуцці – сімпатыю, павагу альбо ўдзячнасць.

На занятках дзеткі паспрабавалі пісаць вузялковым пісьмом: вялі падлікі і стваралі каляндар урокаў. Удзельнікі, як і даўней, выкарыстоўвалі ніткі розных колераў і завязвалі вузельчыкі.

Затым дзеці паспрабавалі перадаць свае думкі праз малюнак – піктаграму. Першабытны чалавек выбіваў альбо маляваў выявы на камяні, дрэве, косці, скуры, берасце не толькі з эстэтычных патрэб, а для таго каб перадаць інфармацыю альбо адлюстраваць падзею. Сёння вельмі модным стала піктаграфічнае пісьмо – праз татуіроўкі людзі імкнуцца перадаць свае погляды альбо думкі.

Аднак прымітыўная канкрэтнасць, спрошчанасць, схематызацыя першабытных тыпаў пісьма не дазвалялі перадаць складаны змест і абстрактныя паняцці. Наступны значны этап развіцця пісьма – лагаграфічнае пісьмо, калі адзін знак замяняе цэлае слова. Аднак, складанасць заключаецца ў тым, што знешняе падабенства з прадметам знікае, таму трэба ведаць значэнне кожнага іерогліфа, каб яго расчытаць. А такіх іерогліфаў дзясяткі тысяч!

Важным крокам у развіцці графікі стала фанетычнае пісьмо, калі графічны знак пачаў абазначаць гук. Сёння нам трэба запомніць толькі тры дзясяткі літар, каб перадаць усё багацце думак і пачуццяў. Стварэнне алфавіта – геніяльнае вынаходніцтва! Удзельнікі заняткаў ненадоўга сталі егіптолагамі і паспрабавалі запісаць словы старажытнымі егіпецкімі літарамі.

У старажытным свеце праца перапісчыкаў была надзвычай важнай. Толькі самых разумных і старанных хлопцаў адбіралі навучацца гэтай справе. У якасці сшыткаў вучні выкарыстоўвалі васкоўкі, а на каштоўны папірус пераходзілі толькі тады, калі ўжо ўмелі добра пісаць. Удзельнікі заняткаў паспрабавалі пісаць на васковых таблічках.

Працэс вывучэння гісторыі пісьма захапіў як дзетак, так і дарослых!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам