ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
15 яскравых рарытэтаў
Музейныя заняткі для школьнікаў

У Капылі прэзентавалі праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Капылі прэзентавалі праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

Да XXVIII Дня беларускага пісьменства Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала шэраг праектаў, якія былі прэзентаваны 4–5 верасня ў Капыльскім раённым цэнтры культуры.

На працягу свята дзейнічала кніжная выстаўка “Літаратурная спадчына Капыльшчыны”, на якой было прадстаўлена каля 50-ці прыжыццёвых выданняў ураджэнцаў Капыля і капыльскай зямлі – асобнікі з аўтографамі і самыя значныя творы, а таксама перакладная літаратура са спадчыны знакамітых пісьменнікаў. Акрамя гэтага прэзентавалася анлайн-энцыклапедыя “Беларусь у асобах і падзеях”. Жыхарам горада і гасцям свята былі прадстаўлены поўныя звесткі аб інфармацыйным рэсурсе, у якім можна знайсці аўтарытэтную і цікавую інфармацыю пра родныя мясціны, таленавітых і знакамітых землякоў: мастакоў, навукоўцаў, дзеячаў спорту. Асаблівая ўвага надавалася інфармацыі, якая непасрэдна тычыцца капыльскага краю. Выставу і прэзентацыю наведала шмат пісьменнікаў і дзеячаў культуры.

5 верасня адбылася прэзентацыя віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928), які Нацыянальная бібліятэка Беларусі рэалізуе сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда”. На XXVIII Дні беларускага пісьменства былі прадстаўлены вынікі працы над раздзеламі, створанымі да юбілеяў пісьменнікаў-“маладнякоўцаў”, сярод якіх вядомыя ўраджэнцы Капыльшчыны – Кузьма Чорны і Ян Скрыган.

Прэзентацыю наведалі партнёры праекта: дырэктар ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” (а.г. Камень Капыльскага раёна) Галіна Васілевіч і Ірына Тагіль – кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея “Бацькаўшчына”, які знаходзіцца на тэрыторыі школы; загадчык філіяла “Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага” ўстановы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Людміла Ніжэвіч. Прэзентацыю наведала і дачка пісьменніка Яна Скрыгана Галіна Скрыган, якая падчас свята прэзентавала літару “С” на Алеі пісьменнікаў, што прысвечана аўтарам – Яну Скрыгану і Васілю Сташэўскаму.

Сумесная праца з музеямі над ушанаваннем памяці выдатных пісьменнікаў Кузьмы Чорнага і Яна Скрыгана працягваецца і будзе папаўняцца новымі дакументамі.

У рамках святкавання XXVIII Дня беларускага пісьменства ў Капыльскую раённую цэнтральную бібліятэку імя Анатоля Астрэйкі Нацыяльная бібліятэка Беларусі перадала 110 экз. кніг. Гэта сучасныя выданні ў асноўным беларускіх выдавецтваў сацыякультурнага і грамадска-палітычнага кшталту, навукова-папулярная і мастацкая літаратура. Чытачам бібліятэк Капыльшчыны стануць даступны творы сучасных аўтараў Ізяслава Катлярова, Сямёна Букчына, Соф’і Шах і, безумоўна, класікаў беларускай літаратуры.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам