ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэчнае велападарожжа па Прыбалтыцы, альбо Cycling for libraries 2012
Выйсці за межы

У гасцях у Каралевы Кнігі

У гасцях у Каралевы Кнігі
Іншыя навіны

14 верасня дзіцячы пакой запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк “У гасцях у Каралевы Кнігі”.


На свяце дзяцей чакае вясёлае і цікавае падарожжа па бібліятэцы з наведваннем самых цікавых месцаў: музея кнігі, чытальных залаў, агляднай пляцоўкі і інш.

Падчас вандравання маленькія наведвальнікі бібліятэкі пазнаёмяцца з кнігамі, рознымі па памеры, змесце і афармленні, успомняць правілы абыходжання з кнігай, паўдзельнічаюць у літаратурнай віктарыне.

Пад час завяршэння мерапрыемства свае ўражанні ад наведвання бібліятэкі хлопчыкі і дзяўчынкі адлюструюць у малюнках на тэму “Кніжчын дом – бібліятэка”.

Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам