ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новыя формы работы з дзіцячай аўдыторыяй у бібліятэках
Размовы ў зялёных

У гасцях у Бібліятэкі

У гасцях у Бібліятэкі
Іншыя навіны

16 чэрвеня ў дзіцячым пакоі адбылося святочнае мерапрыемства “У гасцях у Бібліятэкі”, прысвечанае 10-годдзю адкрыцця новага будынка бібліятэкі.


У гэты святочны дзень хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі павіншаваць любімую Бібліятэку з юбілеем. На свяце дзеці праявілі кемлівасць і эрудыцыю, разгадваючы крыжаванку “Адгадай слова”. Мерапрыемства прадоўжылася займальнай экскурсіяй па Бібліятэцы, падчас якой дзеці даведаліся шмат новага і цікавага.

Займальным заняткам стала сумесная работа з пластыліну і прыродных матэрыялаў “Я і Бібліятэка”. Дзякуючы дзіцячай фантазіі і творчаму падыходу юных майстроў вакол макета бібліятэкі з’явіліся зялёныя дрэвы, блакітная рэчка з лебедзямі, казачныя кветнікі.

У завяршэнне свята дзеці прынялі ўдзел у рухавых гульнях з мячом і вясёлым танцавальным конкурсе, а таксама збіралі пазл.

Якое свята без падарункаў? Кожнае дзіця атрымала ад дзіцячага пакоя памятны сувенір – макет будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Свята бібліятэкі падарыла ўсім дзецям цудоўны настрой і шчаслівыя ўсмешкі!

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам