21 лютага 2009 года ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося святочнае мерапрыемства “Солдатушки-ребятушки!”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны.
Дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах, падрыхтаваных для іх супрацоўнікамі дзіцячага пакоя.
Хлопчыкі паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі транспартных сродкаў ў конкурсе “Ваенная тэхніка”, а ў конкурсе “На лік “тры” прыз бяры!” праявілі ўвесь свой спрыт і ўважлівасць. Гульня “Раскажы пра свайго тату” дапамагла даведацца пра многае новае і падарыла добрыя словы родным. Пераможцы конкурсаў атрымалі ў якасці ўзнагароды памятныя сувеніры.
Сумесны выраб арыгінальных паштовак для татаў спрыяў стварэнню святочнага настрою.
Кантактны тэлефон: 293-25-34.