15 верасня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло святочнае мерапрыемства “Блытаніна”, прысвечанае Дню бібліятэк.
Падчас мерапрыемства дзеці здзейснілі чарадзейнае вандраванне ў свет знакамітых казак выдатнага дзіцячага пісьменніка Карнея Чукоўскага.
Маленькія ўдзельнікі з задавальненнем паспаборнічалі ў конкурсах “Пазнай казку па ўрыўку”, “Прадоўжы радок”, у якіх выявілі сябе як кемлівыя знаўцы казачнай творчасці.
Яркай вяршыняй мерапрыемства стала знаёмства юных наведвальнікаў з сучасным дзіцячым пісьменнікам Андрэем Смятаніным. Хлопчыкі і дзяўчынкі паслухалі ў выкананні аўтара гумарыстычныя вершы, захапіліся разгадваннем арыгінальных загадак, а таксама паўдзельнічалі ў конкурсе малюнка па матывах верша “Барбарыска”. Завяршылася мерапрыемства ўручэннем памятных падарункаў.