24 красавіка 2009 года ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі першыя заняткі з цыкла псіхалагічных гутарак для бацькоў на тэму “Характар і тэмперамент вашага дзіцяці”.
У ходзе заняткаў быў прадстаўлены дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі, праведзена міні-лекцыя “Характар і тэмперамент вашага дзіцяці”. Бацькі пазнаёміліся з сучаснай літаратурай па тэме мерапрыемства з фондаў бібліятэкі і прынялі актыўны ўдзел у псіхалагічных гульнях і тэстах, што дало магчымасць глыбей пазнаць сябе і сваё дзіця.